19:00 – 21:00
Інтэрактыўная гульня "Жаніцьба Цярэшкі"
Мы будзем танчыць, спяваць традыцыйныя песні, удзельнічаць у гульнях і ўсё дзеля таго, каб кожны ўдзельнік адшукаў сваю пару.
За музычную частку адказныя гурт "Любанскія музыкі" і даследчык, папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры Сяргей Выскварка. Весці абрад будзе нязменны натхняльнік і вядучы імпрэз "Спеўны сход" Сяржук Доўгушаў.